Суд у Стамбуле запатрабаваў ад мужчыны прад'явіць доказы сваёй нелюбові да жонкі, перш чым ён зможа разлічваць на развод.
— Як вы сабе гэта ўяўляеце? Я проста ведаю, кахаю я каго-небудзь ці не, — спрабаваў атрымаць «падказку» здзіўлены мужчына. Аднак суддзя не даў яму ні падказкі, ні разводу.
На думку адваката, рашэнне суда выглядае нецывілізавана і негуманна. Нельга прымушаць чалавека жыць з іншым на падставе рашэння трэцяга боку, які патрабуе прад'явіць доказы знікнення пачуццяў да жонкі.
Іван Купарвас
hvir@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] mailto:hvir@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen
[6] https://zviazda.by/be/tags/muzh-i-zhonka