Раней былы кіраўнік выканаўчай улады краіны заяўляў, што ўдзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы не будзе.
Былы Прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінежад, які ўзначальваў выканаўчую ўладу краіны ў 2005—2013 гадах, зарэгістраваўся ў якасці кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах. Пра гэта паведамляе іранскае агенцтва ІSNА. У аўторак у МУС ІРІ пачалася рэгістрацыя кандыдатаў для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах, якія маюць адбыцца 19 мая. Паводле канстытуцыі Ісламскай Рэспублікі Іран, прэзідэнтам краіны можа стаць любы карэнны жыхар краіны не маладзейшы за 40 гадоў, які з'яўляецца актыўным прыхільнікам ісламу і ісламскага ладу. Заяўкі будуць прымацца на працягу пяці дзён, і ўжо ў першы зарэгістраваліся больш за 100 чалавек. Такая масавасць адзначаецца кожныя чатыры гады — перад выбарамі набіраецца некалькі сотняў, а то і пад тысячу ахвотных стаць прэзідэнтам.
У сярэдзіне мінулага года Ахмадзінежад казаў аб планах выставіць сваю кандыдатуру, аднак кіраўнік і духоўны лідар Ісламскай Рэспублікі Іран аятала Алі Хаменеі палічыў гэтыя планы «неразумнымі і немэтазгоднымі».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/mahmud-ahmadzinezhad
[3] https://zviazda.by/be/tags/iran