Працягваецца візіт беларускай парламенцкай дэлегацыі на чале са спікерам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімірам АНДРЭЙЧАНКАМ у Ісламскую Рэспубліку Пакістан.
Учора адбыліся афіцыйныя перамовы Уладзіміра Андрэйчанкі з прэм'ер-міністрам Пакістана Навазам Шарыфам і прэзідэнтам Мамнунам Хусейнам па актуальных пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва, паведаміла прэс-служба ніжняй палаты.
Таксама Уладзімір Андрэйчанка сустрэўся з міністрам планавання, развіцця і рэформаў Пакістана Ахсанам Ікбалам. Абодва бакі пацвердзілі зацікаўленасць у рэалізацыі сумесных праектаў у сферах прамысловасці, жыллёвага будаўніцтва, развіцця чалавечага патэнцыялу і сельскай гаспадаркі.
У гэты ж дзень беларуская делегацыя прыняла ўдзел у першым беларуска-пакістанскім сельскагаспадарчым форуме.
У рамках форуму адбылося падпісанне Мемарандума аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве паміж Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэтам і Аграрным універсітэтам Фэйсалабада, а таксама паміж прадпрыемствам «Гомсельмаш» і банкам «Зараі Таракіаці Лімітэд».
Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/uladzislau-lukashevich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] mailto:lukashevich@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/pakistan
[5] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-andreychanka-0