Камітэт дзяржаўнай бяспекі спыніў карупцыйную дзейнасць генеральнага дырэктара ААТ «Івацэвічдрэў» Уладзіміра Шульгі, які арганізаваў пастаўку імпартнай сыравіны па завышаным кошце праз падкантрольныя замежныя кампаніі.
Як паведамляе прэс-служба КДБ Беларусі, для вытворчага працэсу прадпрыемства набывае імпартны меламін. З 2014 года асноўнымі пастаўшчыкамі гэтай сыравіны былі «Natіonal Resources L.P.» (Літва) і «Great Іmports/exports L.P.» (Шатландыя), фактычнымі ўласнікамі якіх з'яўляўся ў тым ліку сын кіраўніка «Івацэвічдрэва». Праз гэтыя фірмы меламін закупляўся ў кітайскіх вытворцаў па цане каля 800 долараў за тону, а пасля рэалізаваўся «Івацэвічдрэву» па цане каля 1400 еўра за тону. Прадпрыемства ў выніку пазбавілася больш чым 200 тысяч еўра. У дачыненні да фігурантаў заведзена крымінальная справа. Усе знаходзяцца пад вартай.
Святлана БАРЫСЕНКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-barysenka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:protas@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[6] https://zviazda.by/be/tags/ivacevichdreu