На Гомельшчыне пры правядзенні земляных работ па добраўпарадкаванні горада Веткі знойдзена 500-кілаграмовая авіябомба часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Побач з месцам жудаснай знаходкі на вуліцы Камсамольскай знаходзяцца прыватныя дамы і рэдакцыя раённай газеты «Голас Веткаўшчыны», якая перадала здымкі. Спецыялісты сапёрна-піратэхнічнай групы ваеннай часці 5525 вызначылі, што нямецкая авіябомба SD-500 знаходзіцца ва ўзведзеным стане. Было прынята тэрміновае рашэнне вывезці яе ў бяспечную зону, бо недалёка яшчэ і газаправод высокага ціску, які забяспечвае газам жылыя дамы, дзіцячыя і медыцынскія ўстановы горада і раёна. Аўтакранам бомбу пагрузілі ў спецыяльны транспарт, прызначаны для перавозкі выбуханебяспечных прадметаў. Знішчэнне адбылося на падрыўной пляцоўцы ў зоне адчужэння Веткаўскага раёна. Выбух быў чуваць на адлегласці ў 20 км ад месца знішчэння боепрыпаса.
Ірына АСТАШКЕВІЧ
іost@zvіazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-astashkevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:іost@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/aviyabomba
[5] https://zviazda.by/be/tags/boeprypasy
[6] https://zviazda.by/be/tags/boeprypasy-chasou-vyalikay-aychynnay-vayny