Як звычайна, міжсесійны перыяд у Палаце прадстаўнікоў быў насычаны. Таму ўжо падчас першага пасяджэння новай сесіі дэпутаты прынялі дзясятак законапраектаў, якія закранаюць розныя сферы жыцця краіны і грамадства.
Дэпутат Дзмітрый ШАЎЦОЎ, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах, прадставіў законапраект, які ратыфікуе міжурадавае беларуска-аргенцінскае пагадненне аб узаемных бязвізавых паездках грамадзян.
— Як вы ведаеце, у нас для грамадзян больш чым 80 краін уведзены бязвізавы ўезд тэрмінам на пяць дзён. Ён пачаў працаваць не так даўно і ўжо дастаткова добра сябе зарэкамендаваў, — нагадаў парламентарый.
Што да бязвізавага ўезду для беларусаў, то зараз гэтае пытанне вырашаецца з Аргенцінай.
— А ўвогуле, безумоўна, гэты спіс пашыраецца. І кожны год мы з дастатковай колькасцю краін рэгулярна ратыфікуем пагадненні аб бязвізавым уездзе. Летась было каля чатырох краін. Думаю, што гэты спіс, безумоўна, будзе пашырацца, — дадаў Дзмітрый Шаўцоў.
Надзея ЮШКЕВІЧ
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-yushkevich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] mailto:yushkevich@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-shaucou
[5] https://zviazda.by/be/tags/palata-pradstaunikou
[6] https://zviazda.by/be/tags/turyst
[7] https://zviazda.by/be/tags/turyzm
[8] https://zviazda.by/be/tags/byazvizavy-rezhym