Улады Паўднёвай Карэі арыштавалі былога прэзідэнта краіны Пак Кын Хэ па справе карупцыі, паведамляе агенцтва «Ёнхап». Суд Сеула пастанавіў заключыць яе пад варту па абвінавачаванні ў хабарніцтве, злоўжыванні ўладай, а таксама выдаванні дзяржаўнай таямніцы.
Пак Кын Хэ была адхілена ад улады 10 сакавіка. Прычынай скандалу стала варажбітка і блізкая сяброўка прэзідэнта Чхве Сун Сіль. Яе абвінавачваюць у ціску на дзясяткі найбуйнейшых фірмаў з мэтай пералічэння імі грошай у два некамерцыйныя фонды. У справе фігуруе сума ў 77,4 мільярда вон (65,6 мільёна долараў).
Пак Кын Хэ стала трэцім былым прэзідэнтам краіны, якія былі арыштаваны па крымінальных абвінавачаннях, — пасля Ро Дэ У і Чон Ду Хвана.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/paudnyovaya-kareya
[3] https://zviazda.by/be/tags/pak-kyn-he-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/karupcyya