Кансерватыўны блок Хрысціянска-дэмакратычнага і Хрысціянска-сацыяльнага саюзаў (ХДС/ХСС), які ўзначальвае канцлер ФРГ Ангела Меркель, за апошні тыдзень нарасціў сваю папулярнасць на адзін працэнтны пункт, да 32%, і зраўняўся па гэтым паказчыку з Сацыял-дэмакратычнай партыяй Германіі (СДПГ).
Наступныя выбары ў нямецкі парламент, па выніках якіх будуць сфарміраваны ўрад і вызначаны канцлер, пройдуць 24 верасня. На іх насельніцтва будзе галасаваць за партыі, кожная з якіх, у сваю чаргу, вылучае кандыдата на пасаду кіраўніка ўрада.
Цяпер у ФРГ кіруе кааліцыя, якую ў нямецкай палітычнай традыцыі называюць «вялікай», — ХДС/ХСС і СДПГ. Чатыры гады таму кансерватары на правах палітычнай сілы, якая набрала больш галасоў, вылучылі на пасаду канцлера Меркель, а сацыял-дэмакраты дэлегавалі ва ўрад віцэ-канцлера Зігмара Габрыэля. Паміж гэтымі партыямі размеркаваны і міністэрскія партфелі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/angela-merkel
[3] https://zviazda.by/be/tags/frg
[4] https://zviazda.by/be/tags/bundestag
[5] https://zviazda.by/be/tags/sdpg