Кіраўніком адміністрацыі Ганконга ўпершыню стала жанчына.
Паводле апублікаваных вынікаў выбараў пятага кіраўніка адміністрацыі Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна (САР) Сянган, перамогу атрымала 59-гадовая Лін-Чжэн Юээ, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
У ходзе галасавання Лін-Чжэн Юээ набрала 777 галасоў членаў калегіі выбаршчыкаў. Для перамогі неабходна было атрымаць больш за 600 галасоў. Выбары праходзілі сёння з 9 да 11 гадзін раніцы па мясцовым часе. Каля 1200 членаў спецыяльнай камісіі выбаршчыкаў галасавалі на галоўным выбарчым участку, арганізаваным у Сянганскаім цэнтры канферэнцый і выстаў. За пасаду кіраўніка САР змагаліся тры кандыдаты - Цзэн Цзюньхуа, Лін-Чжэн Юээ і Ху Госін. Цзэн Цзюньхуа атрымаў 365 галасоў, Ху Госін - 21.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://www.russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya