«Работа са зваротамі грамадзян у гарадах і раёнах краіны вядзецца па-рознаму, вынікі таксама адрозніваюцца. Там, дзе больш удзяляюць увагі растлумачальнай рабоце з насельніцтвам па месцы жыхарства, дзе актыўна праводзяцца прыёмы грамадзян, там і пытанняў менш па ўсіх кірунках. Дзесьці людзей больш хвалююць пытанні занятасці, а дзесьці — практычна няма праблем з працаўладкаваннем — гэта значыць, яны паспяхова вырашаны. Стварэнне новых вытворчасцяў і стварэнне новых працоўных месцаў на перспектыву — гэта вельмі важна, гэта — тое, пра што кажа кіраўнік нашай дзяржавы».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/natallya-kachanava