Урочышча Курапаты як памятнае і трагічнае месца павінна быць па-за палітыкай. Такое меркаванне выказаў дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі Алег Рыжкоў.
У краіне разгарнулася шырокая грамадская дыскусія наконт статусу Курапатаў. Алег Рыжкоў падтрымлівае ідэю, што ўрочышча павінна стаць агульнанацыянальным мемарыялам памяці пра ахвяр рэпрэсій 20-50-х гадоў мінулага стагоддзя. "Курапаты неабходна захоўваць як гістарычнае і трагічнае месца - у памяць пра тое, што ніколі не павінна паўтарыцца", - падкрэсліў ён. Алег Рыжкоў катэгарычна супраць таго, каб Курапаты выкарыстоўваліся для прапаганды якіх бы там ні было палітычных поглядаў.
Дырэктару гістарычнага музея таксама імпануе прапанова аб стварэнні ў Курапатах памятнага знака.
Суразмоўца пазітыўна ацэньвае ініцыятыву Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, якая абвясціла аб правядзенне 25 сакавіка працоўнай акцыі ў Курапатах [1]. Важна, каб да яе далучылася як мага больш неабыякавых грамадзян, самых розных палітычных поглядаў, розных канфесій.
БЕЛТА [2]
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20170322/1490189386-akcyya-pa-dobrauparadkavanni-proydze-u-kurapatah-25-sakavika
[2] http://www.belta.by/
[3] https://zviazda.by/be/tags/aleg-ryzhkou-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/kurapaty