Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь 22 сакавіка выпусціла ў абарачэнне паштовую марку «Жаўрук-смяцюх» з серыі «Птушка года».
Усяго ў краіне сустракаецца чатыры віды жаўранкаў: палявы, лясны, рагаты (што прылятае сюды на зіму з поўначы) і чубаты (смяцюх). Апошні — птушка аседлая, на поўдзень не адлятае, мае моцную дзюбу, якой здабывае харч з лёду, у моцныя маразы начуе ў снезе. У Еўропе за апошнія 30 гадоў іх колькасць скарацілася на 95%. У Беларусі від уключаны ў нацыянальную Чырвоную кнігу. Марка друкавалася з эмблемамі сусветнай асацыяцыі прыродаахоўных арганізацый па ахове птушак і беларускай грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/novaya-pashtovaya-marka
[3] https://zviazda.by/be/tags/zhauruk-smyacyuh