Сампуран Сінгх, фермер з індыйскага штата Пенджаб, па рашэнні суда атрымаў 20-вагонны пасажырскі цягнік, які належаў кампаніі Іndіan Raіlways, паведамляе NDTV.
Прадпрыемства набыло ў фермера зямлю для будаўніцтва чыгункі, аднак не выплаціла яму належныя 10 мільёнаў рупій (каля 150 тысяч долараў). Фермер падаў іск яшчэ ў 2015 годзе і выйграў справу, аднак у кампаніі заявілі, што такіх грошай у іх няма. Пасля паўторнага суда Сінгху было прысвоена права карыстання цягніком. Атрымаўшы адпаведны дакумент, фермер і яго адвакат адправіліся на станцыю і ўручылі рашэнне суда машыністу чыгуначнага саставу. Пры гэтым Сінгх дазволіў яму завяршыць рэйс па маршруце, паколькі, па словах фермера, прыпыненне нанесла б нязручнасці тысячам пасажыраў.
Іван Купарвас
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/indyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/cyagnik
[6] https://zviazda.by/be/tags/fermer