У Лепельскім раёне вышукваюць браканьера, які ўстанавіў металічныя петлі ў лесе каля вёскі Ражно на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка. У адну з іх трапіў мядзведзь...
— Яго рэшткі знайшлі работнікі Бягомльскай міжрайінспекцыі. Забраць жывёлу, якая загінула, нелегал, відавочна, не наважыўся, і туша мядзведзя стала здабычай драпежнікаў, — расказалі ў Дзяржінспекцыі.
Буры мядзведзь уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі і з'яўляецца аб'ектам СІТЕС. Нанесеная прыродзе шкода ацэньваецца ў 2400 базавых велічынь, ці 55,2 тысячы рублёў. Вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы, праводзяцца следчыя мерапрыемствы па ўстанаўленні датычных да незаконнага палявання.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/brakaner-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/byarezinski-biyasferny-zapavednik-1