Завіталі за 9 месяцаў у шанхайскі Дыснэйлэнд.
Парк забаў Дыснэйлэнд ў Шанхаі, які адкрыў свае дзверы 16 чэрвеня 2016 года, за дзевяць месяцаў наведала амаль 8 млн чалавек. Пра гэта паведаміў старшыня праўлення і галоўны выканаўчы дырэктар кампаніі "Уолт Дысней" Роберт Айгер, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн [2]".
Урачыстае адкрыццё Шанхайскага Дыснэйлэнда стала "адным з самых значных падзей у гісторыі кампаніі", заявіў ён на штогадовым сходзе акцыянераў кампаніі. Роберт Айгер. Ён таксама выказаў надзею, што да чэрвеня 2017 года, калі будзе адзначацца першая гадавіна з дня адкрыцця парка, колькасць наведвальнікаў перавысіць 10 млн чалавек.
Шанхайскі Дыснэйлэнд таксама плануе адкрыць новую тэматычную зону "Гісторыя цацак" (Toy Story Land) у 2018 годзе ў рамках першага пашырэння тэрыторыі парку плошчай 3,9 кв. км. Шанхайскі Дыснэйлэнд размешчаны ў раёне Пудун. Гэта першы ва ўнутраных раёнах Кітая і шосты ў свеце парк забаў Дыснэйлэнд.
БЕЛТА [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[2] http://www.russian.people.com.cn/
[3] http://www.belta.by/
[4] https://zviazda.by/be/tags/zhenmin-zhybaa