Гледачы першых тэлевізійных дэбатаў кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Францыі прызналі колішняга міністра эканомікі краіны Эманюэля Макрона найбольш пераканаўчым сярод пяці ўдзельнікаў дыскусіі.
Пра гэта сведчаць даныя сацыялагічнага інстытута Еlаbе. 29% апытаных аддалі перавагу Макрону, 20% — лідару «Непадпарадкаванай Францыі» Жан-Люку Меланшону. Па 19% у кіраўніка Нацыянальнага фронту Марын Ле Пен і кандыдата ад рэспубліканцаў Франсуа Фіёна. Кандыдат ад сацыялістаў Бенуа Амон заручыўся падтрымкай толькі 11% тэлегледачоў. Усяго ў апытанні прынялі ўдзел 1,1 тыс. чалавек.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/emanyuel-makron
[3] https://zviazda.by/be/tags/teledebaty
[4] https://zviazda.by/be/tags/francyya