У ЗША пасажыр страціў прытомнасць у самалёце, на якім 20 урачоў вярталіся са штогадовай медыцынскай канферэнцыі, паведамляе NBС Nеws [5].
Адстаўны палкоўнік ваенна-паветраных сіл ЗША Том Макей страціў прытомнасць падчас пералёту з Атланты ў Х'юстан. Калі яго жонка звярнулася па дапамогу, да мужчыны падышлі 20 урачоў, якія ляцелі тым жа рэйсам.
Пяць медыкаў паклалі мужчыну ўздоўж трох крэслаў і пачалі аказваць яму першую дапамогу, астатнія стаялі ўбаку і сачылі за тым, што адбываецца. Прыкладна праз 10 хвілін стан былога лётчыка стабілізаваўся. «Я страціў прытомнасць. Я чуў, як людзі вакол мяне гаварылі аб частаце майго пульса. Калісьці я марыў дапамагчы пілоту за штурвалам, калі той страціць прытомнасць. Але тым самым пілотам стаў я», — падзяліўся з карэспандэнтамі пацярпелы.
Іван КУПАРВАС
hvir@zviazda.by [6]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[4] https://zviazda.by/be/teletydzen
[5] http://www.nbcnews.com/
[6] mailto:hvir@zviazda.by
[7] https://zviazda.by/be/tags/samalyot
[8] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen