Brехіt багаты для Вялікабрытаніі вялізнымі рызыкамі. Імкненне Шатландыі да незалежнасці можа прывесці да расколу ўсяго Злучанага Каралеўства, лічыць Ёхен Бухштайнер з FАZ.
Газета Frаnkfurtеr Аllgеmеіnе Zеіtung апублікавала каментарый свайго карэспандэнта ў Лондане Ёхена Бухштайнера, прысвечаны магчымаму ўплыву Brехіt на цэласнасць Злучанага Каралеўства:
«Апасенні праціўнікаў выхаду Вялікабрытаніі з Еўрасаюза пацвердзіліся. Урад у Эдынбургу выкарыстоўвае будучы пачатак працэдуры Brехіt у якасці падставы, каб яшчэ раз правесці сярод шатландцаў рэферэндум аб незалежнасці. Раскол Злучанага Каралеўства, які стаў магчымым цяпер, быў бы высокай цаной за развітанне з ЕС і неабавязкова — адзінай», піша газета.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/shatlandyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/breksit