У Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандра ПАПКОВА адбылася нарада са старшынямі абласных і Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў.
У яе ходзе абмеркаваны пытанні, якія датычацца падрыхтоўкі чацвёртага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі на тэму «Вектары інтэграцыйнага развіцця рэгіёнаў Расіі і Беларусі ў сферы высокіх тэхналогій, інавацый і інфармацыйнага грамадства» ў частцы арганізацыі работы секцыі на тэму «Ад рэгіянальнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі да супрацоўніцтва гарадоў і раёнаў: новыя магчымасці і перспектывы». Таксама ўдзельнікі мерапрыемства абмеркавалі асобныя аспекты дзейнасці Саветаў дэпутатаў пярвічнага тэрытарыяльнага ўзроўню і правядзенне ў Рэспубліцы Беларусь у 2017 годзе сумесна з Кангрэсам мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы мерапрыемства па актуальных пытаннях мясцовага самакіравання.
Вераніка ПУСТАВІТ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-pustavit
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] mailto:pustavіt@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-papkou
[5] https://zviazda.by/be/tags/minski-garadski-savet-deputatau
[6] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[7] https://zviazda.by/be/tags/chacvyorty-forum-regiyonau-belarusi-i-rasii