"Мядовы" бізнес прыносіць да $14,5 тыс. у год.
49-гадовы Хуан Шуся з горада Ганьчжоу (правінцыя Цзянсу, Усходні Кітай) ужо больш за дваццаць гадоў займаецца развядзеннем пчол, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [2].
За гэтыя гады ён не толькі здолеў прыкметна палепшыць дабрабыт сваёй сям'і -- цяпер яго гадавы даход ад пчалярства перавышае 100 тысяч юаняў (каля 14,5 тыс. долараў), але і натхніў многіх аднавяскоўцаў заняцца гэтай прыбытковай справай. Тым не менш, Хуан Шуся не збіраецца спыняцца на дасягнутым, ён актыўна прасоўвае ідэі супрацоўніцтва, плануе зарэгістраваць уласную гандлёвую марку мёду і дызайн упакоўкі, пачаць продаж сваёй прадукцыі праз інтэрнэт.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[2] http://www.russian.people.com.cn/
[3] https://zviazda.by/be/tags/zhenmin-zhybaa