Тут кожны меў магчымасць набыць выданні са скідкамі, пачуць цікавыя гісторыі напісання твораў і атрымаць аўтограф на памяць.
Сустрэча пачалася з гутаркі з ураджэнцам Сахалінскага краю, сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі Валерыем Чудавым. Ён падзяліўся ўражаннямі ад службы на Паўночным і Ціхаакіянскім флоце, а таксама расказаў пра свае гістарычныя творы.
— Працаваць з мінулым — адно задавальненне. Тым больш што мае творы грунтуюцца на археалагічных даных, — адзначае пісьменнік. — Каб было цікава чытаць, у свае творы ўводжу дзве постаці: хлопца і дзяўчыну. Праз іх светаўспрыманне дэманструю гістарычную спадчыну нашай краіны.
Падхапіў «эстафету» намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша. Ён расказаў пра выданне «Францыск Скарына — чалавек свету». Кніга паказвае Францыска Скарыну не толькі як выдаўца, але і філосафа, гуманіста, багаслова, заснавальніка аднаго з першых батанічных садоў Еўропы.
Сваімі думкамі пра тое, як напісаць кнігу, падзялілася таксама кандыдыдат гістарычных навук, аўтарка гістарычных раманаў Наталля Голубева. Падчас сустрэчы яна расказала пра важнасць работы з архіўнымі дакументамі.
Вікторыя СМАРЫГА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-smaryga
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/litaratura
[4] https://zviazda.by/be/tags/knigi-knizhachki
[5] https://zviazda.by/be/tags/litaratura
[6] https://zviazda.by/be/tags/zhyrandolya