Жаночая зборная паспяхова завяршыла кваліфікацыйны этап каманднага чэмпіянату Еўропы. У заключным матчы групы С беларускі перайгралі саперніц з Балгарыі — 3:0. У складзе нашай каманды выступалі Вікторыя Паўловіч, Дар'я Трыгалас і Аліна Арлоўская.
Такім чынам, падапечныя Таццяны Пяткевіч занялі другое месца ў групе С услед за расіянкамі, якія атрымалі прамую пуцёўку ў элітны дывізіён кантынентальнага каманднага першынства. Зборная Беларусі ў красавіку паспрачаецца за пропуск у вышэйшую лігу чэмпіянату Еўропы ў гасцявым матчы з камандай Уэльса.
— З гэтай зборнай нам будзе няпроста, трэба арыентавацца на барацьбу, але, думаю, нашы дзяўчаты справяцца, — адзначыла Таццяна Пяткевіч.
Нагадаем, што мужчынская зборная Беларусі свой кваліфікацыйны турнір у групе D таксама завяршыла на другой пазіцыі ўслед за Харватыяй і цяпер у барацьбе за выхад у элітны дывізіён згуляе з камандай Венгрыі.
А з 15 па 19 сакавіка ў Мінску пройдзе Адкрыты чэмпіянат Беларусі, які збярэ ў сталіцы спартсменаў з 29 краін.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] mailto:lobazhevich@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/alimpiec
[5] https://zviazda.by/be/tags/uels
[6] https://zviazda.by/be/tags/chempiyanat-europy
[7] https://zviazda.by/be/tags/sport
[8] https://zviazda.by/be/tags/spartsmeny
[9] https://zviazda.by/be/tags/tenis