Паўночная Карэя запусціла адразу чатыры балістычныя ракеты ў бок Японскага мора, заявіў прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ.
Паводле яго слоў, тры з іх праляцелі каля тысячы кіламетраў, перш чым упасці ў моры ў эксклюзіўнай эканамічнай зоне Японіі. Міністэрства абароны Паўднёвай Карэі, у сваю чаргу, заявіла, што ўсе ракеты былі запушчаныя з палігона ў правінцыі Тончхан непадалёк ад кітайскай мяжы і ўпалі ў моры.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/paunochnaya-kareya
[3] https://zviazda.by/be/tags/balistychnyya-rakety