Гэта адбудзецца пасля таго, як палата лордаў ухваліла папраўку да дакумента, якая патрабуе ад урада неадкладных гарантый правоў еўрапейцаў, якія пражываюць у Вялікабрытаніі, паведамляюць брытанскія СМІ.
Згодна з папраўкай, унесенай лордамі, урад абавязаны на працягу трох месяцаў пасля запуску працэдуры Brexіt прадставіць план, у адпаведнасці з якім грамадзяне ЕС, што жывуць у Брытаніі, пасля выхаду краіны з ЕС захаваюць свае правы. 7 сакавіка чакаецца важнае галасаванне. Лорды могуць запатрабаваць, каб абяцанне ўрада даць парламенту магчымасць прагаласаваць па выніковых дамоўленасцях з ЕС аб умовах Brexіt здабыло форму закона.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/brexit-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/breksit
[4] https://zviazda.by/be/tags/vyalikabrytaniya