У Жлобіне мужчына забіў каханую і павесіўся сам, паведамляюць мясцовыя СМІ.
Вядома, што 46-гадовы гараджанін каля трох гадзін ночы выклікаў на прадпрыемстве работніцу, якая працавала ў начную змену. Паміж 36-гадовай дамай і мужчынам ўзнікла сварка. Мужчына дастаў нож і нанёс ёй раненні, ад якіх яна памерла на месцы. Пасля гэтага ён павесіўся на тэрыторыі прадпрыемства.
Жлобінскі РАСК пачаў крымінальную справу па арт.139 Крымінальнага кодэкса Беларусі - наўмыснае супрацьпраўнае пазбаўленне жыцця іншага чалавека (забойства). Дапытваюцца сваякі і знаёмыя загінулых, будуць праведзены неабходныя крыміналістычныя экспертызы, у тым ліку меркаванай прылады забойства - нажа. Вывучаюцца запісы камер відэаназірання, усталяваных на прадпрыемстве.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/zhlobin
[3] https://zviazda.by/be/tags/zaboystva