У гэтым годзе рабочая група, у якую ўвойдуць спецыялісты розных ведамстваў, вывучыць пытанне мэтазгоднасці ўвядзення ў Беларусі абавязковага сацыяльнага водпуску для бацькаў пры нараджэнні дзіцяці. Магчыма, гэтае пытанне будзе вынесена і на грамадскае абмеркаванне — гэтага не выключыў віцэ-прэм'ер Беларусі Васіль Жарко ў інтэрв'ю часопісу «Беларуская думка».
Згодна з нашым заканадаўствам любы з бацькоў можа аформіць водпуск па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту трох гадоў. Беларускія мужчыны пакуль гэтым правам карыстаюцца вельмі рэдка (толькі 1% мужчын прымаюць рашэнне ўзяць дэкрэтны адпачынак замест маці дзіцяці). Аднак у апошнія некалькі гадоў іх цікавасць да гэтага стала расці.
Зараз у падпраграме «Сям'я і дзяцінства» Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016—2020 гады сфармулявана заканадаўчая ініцыятыва: абавязаць мужчын знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску не менш за 20 дзён. Мэтазгоднасць дадзенай ініцыятывы і будзе разглядацца рабочай групай.
Святлана БУСЬКО
busko@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-busko
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:busko@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/dekretny-vodpusk