Паведамленне пра загаранне ў адной з палат рэспубліканскай бальніцы спелеалячэння ў Салігорску паступіла ў канцы працоўнага дня ад дзяжурнай медсястры.
Прыбыўшы на месца, падраздзяленні ратавальнікаў выявілі слабае задымленне на другім паверсе трохпавярховага корпуса. Згодна з папярэдняй інфармацыяй Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, у адной з палат загарэўся кіпяцільнік. У момант узнікнення пажару ўнутры нікога не было. Медработнікі выкарысталі ўнутраны пажарны кран і справіліся з полымем да прыезду ратавальнікаў. Апошнія разам з персаналам эвакуіравалі з корпуса 54 чалавекі. Ніхто не пацярпеў. Агонь пашкодзіў ложак, тумбачку і пасцельныя рэчы. Мяркуецца, што кіпяцільнік пакінулі без нагляду.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/saligorsk
[6] https://zviazda.by/be/tags/mns
[7] https://zviazda.by/be/tags/zagaranne