Па звестках Белстата, на пачатак гэтага года мужчын налічвалася 4 мільёны 427 тысяч. Хоць у агульнай колькасці насельніцтва іх удзельная вага застаецца нязменнай — 46,6 працэнта.
Большасць мужчын (75 працэнтаў) — гараджане. Кожны пяты — мінчанін. Сярэдні ўзрост беларускіх мужчын складае 37 гадоў. Прычым сярэднестатыстычны вясковец старэйшы за гараджаніна. 65 працэнтаў знаходзяцца ў працаздольным узросце, 16 працэнтаў — пенсіянеры. Сярод занятых у эканоміцы Беларусі мужчын — 49,3 працэнта. Традыцыйна мужчынскімі відамі дзейнасці застаюцца прамысловасць, будаўніцтва і транспарт. Летась 64,5 тысячы прадстаўнікоў моцнай паловы нашай краіны ўступілі ў шлюб, з іх 46,1 тысячы чалавек ажаніліся ўпершыню. Сем'і беларускія мужчыны ствараюць пераважна ў 20—29 гадоў.
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-lubneuskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:lubneuskaya@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/muzhchyny