Брытанскае выданне The Іndependent апублікавала фатаграфію, на якой адлюстравана пара на беразе возера, і прапанавала чытачам знайсці на здымку трэцяга чалавека.
Тым, хто не справіўся з задачай, журналісты падказалі разгадку. У навісаючых галінах на версе здымка праглядаецца контур немаўляці. Многія карыстальнікі Twіtter, каментуючы малюнак, адзначалі, што газета апублікавала памылковы адказ, паколькі трэцім чалавекам насамрэч з'яўляецца фатограф, які знаходзіцца за кадрам.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/independent-1