У Дзень роднай мовы, 21 лютага выйшаў новы выпуск пра вёску Баруны Ашмянскага раёна — славутае паселішча, вядомае цудадзейным абразам Маці Божай і базылянскім кляштаром са знакамітай на ўсю Рэч Паспалітую школай.
Абраз у Барунах упершыню ўзгадваецца ў сярэдзіне 17 стагоддзя. Пакланіцца яму прыязджаў у 1693 годзе мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Русі Цыпрыян Жахоўскі. Да нашых дзён у Барунах захаваўся і адметны архітэктурны комплекс касцёла ды базылянскага кляштара. Храм будаваўся як уніяцкі і лічыцца адным з найбольш дасканалых узораў Віленскага барока. Пасля яго перадалі праваслаўнаму духавенству, а калі вёска апынулася на тэрыторыі Польшчы, храм стаў касцёлам. Сёння ён носіць назву святых апосталаў Пятра і Паўла.
У праграме «Падарожжа дылетанта» вядучы Юрый Жыгамонт па традыцыі распавядае цікавыя гістарычныя факты пра беларускія вёскі, гарады і мястэчкі. Новая старонка ў гісторыі праграмы пачалася ў студзені 2017 года. Цяпер «Падарожжа» ствараецца пры падтрымцы velcom і выходзіць на партале TUT.BY два разы на месяц. Першыя два выпускі былі знятыя ў Празе і прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.
Святлана БАРЫСЕНКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-barysenka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/padarozhzha-dyletanta
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzen-rodnay-movy