Такое меркаванне выказаў журналістам начальнік галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Андрэй Мацельскі. Ён правёў прыём грамадзян у Салігорскім райвыканкаме.
"Калі б людзі своечасова сталі на ўлік у службу занятасці, то не сутыкнуліся б з неабходнасцю выплаты збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў. У першую чаргу гэта тычыцца моладзі. Варта больш актыўна праводзіць работу па растлумачэнню патрабаванняў заканадаўства", - лічыць Андрэй Мацельскі.
Ён звярнуў увагу, што дэкрэт №3 шырока абмяркоўваецца ў грамадстве, але мала гаворыцца пра яго станоўчых баках. У прыватнасці, стабілізавалася сітуацыя на прадпрыемствах, людзі сталі шанаваць працоўнымі месцамі, запоўніліся вакансіі, якія доўгі час былі незапатрабаванымі, знізіліся аб'ёмы ценявой эканомікі. Андрэй Мацельскі падкрэсліў, што дакумент прыняты ў інтарэсах людзей. Ён не прымушае чалавека працаваць, а прадугледжвае салідарны удзел у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў.
"Чаму законапаслухмяныя падаткаплацельшчыкі павінны забяспечваць непрацуючым грамадзянам бясплатную медыцыну, субсідуемыя тарыфы на праезд у грамадскім транспарце, камунальныя паслугі? Разам з тым важны індывідуальны падыход", - сказаў Андрэй Мацельскі.
Ён адзначыў прадуктыўны характар сённяшняй сустрэчы. У ёй прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, старшыня Салігорскага райвыканкаму, прадстаўнікі камісіі, якая разглядае звароты па вызваленні ад выплаты збору. Большасць рашэнняў станоўчыя. Два звароты накіруюць у Мінгарвыканкам і Слуцкі райвыканкам па месцы рэгістрацыі тых, хто звярнуўся.
Так, мясцовыя ўлады пайшлі насустрач выпускніцы Таццяне, якой наймальнікі адмаўлялі ў працаўладкаванні па спецыяльнасці з-за адсутнасці вопыту. Ёй паабяцалі знайсці працоўнае месца і рэкамендавалі вызваліць ад выплаты збору. З падобнай сітуацыяй сутыкнулася яшчэ адна салігарчанка - дзяўчыне не хапіла месяца, каб не патрапіць пад дзеянне дэкрэта №3. "Я згодная ўдзельнічаць у фінансаванні дзяржвыдаткаў, закон правільны, але лічу несправядлівай налічаную суму. Адпрацаваўшы 152 дні, вымушаная плаціць нароўні з тымі, хто не працаваў. Устаноўленая заканадаўствам методыка ўлічвае памер выплачанага падаходнага падатку, пры невысокай зарплаце памер збору памяншаецца нязначна", - сказала яна.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/andrey-macelski
[3] https://zviazda.by/be/tags/dekret-no3