Такое меркаванне выказаў сёння журналістам памочнік Прэзідэнта - галоўны інспектар па горадзе Мінску Аляксандр Якабсон перад адкрытым дыялогам на тэму "Навука моладзі - будучыня Беларусі" падчас Форуму маладых навукоўцаў сталіцы.
"У маладых людзей ёсць бліскучыя праекты, якія заслугоўваюць увагі і павагі. Маладыя людзі думаюць і прапануюць, нам застаецца дапамагчы ім ўкараняць распрацоўкі. Мясцовыя органы кіравання павінны падтрымліваць таленавітую моладзь, у тым ліку і фінансава", - сказаў Аляксандр Якабсон.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-yakabson
[3] https://zviazda.by/be/tags/forum-maladyh-navukoucau-stalicy