18 лютага ў парку імя Горкага ў Мінску пройдзе маштабнае гарадское спартыўна-тэхнічнае свята "Беларускі драйв".
Упершыню яно праводзіцца УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама сумесна з Мінскім дзяржаўным палацам дзяцей і моладзі пры падтрымцы СП ДПС "Страла", МНС Рэспублікі Беларусь, упраўлення адукацыі спорту і турызму адміністрацыі Ленінскага раёна, дзіцячай моташколай DrivePark, а таксама мотаклуба Харлей-Дэвідсан "HOG Minsk Chapter Belarus".
Мерапрыемства скіравана на папулярызацыю матацыклетнага спорту сярод моладзі, прафілактыку дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, прапаганду ведаў у галіне бяспечнай жыццядзейнасці, выхаванне законапаслухмяных удзельнікаў дарожнага руху.
Падчас свята плануецца правядзенне мотаэстафеты сярод навучэнцаў горада ва ўзросце ад 9 да 14 гадоў, работа інтэрактыўных станцый па вывучэнні Правілаў дарожнага руху, праца забаўляльных пляцовак і палявой кухні для ўдзельнікаў і гледачоў.
Арганізатары запрашаюць усіх ахвотных на гарадское свята, якое пачнецца ў 11.00.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-drayv
[2] https://zviazda.by/be/tags/matacykl
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport