У сярэднім кошт склаў 550 долараў за "квадрат".
Летась у буйных гарадах Кітая быў адзначаны нязначны рост цэн на зямлю па прычыне падаражэння зямельных участкаў пад жыллёвае будаўніцтва на рынку нерухомасці, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [2].
У мінулым годзе кошт квадратнага метра зямлі ў 105 гарадах, ахопленых маніторынгам, складала ў сярэднім 3826 юаняў (каля 550 долараў). Такія звесткі апублікаваны на вэб-сайце Міністэрства зямельных і прыродных рэсурсаў Кітая. Гэты паказчык аказаўся на 5,3 працэнта вышэй у параўнанні з чацвёртым кварталам 2015 года. Паводле дадзеных, летась кошт зямельных участкаў пад жыллё складаў у сярэднім 5918 юаняў за адзін кв. м - на 7,9 працэнта больш у параўнанні з папярэднім годам. Адначасова, сярэдняя цана на зямельныя ўчасткі пад прамысловае будаўніцтва складала 782 юаня за адзін кв. м з прыростам на 2,8 працэнта.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[2] http://www.russian.people.com.cn/
[3] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya