У Капыльскім раёне гэтай вясной плануюць закласці дэндрарый.
Яго разаб'юць непадалёк ад будынка лясгаса. Працы па яго закладцы маюць намер пачаць у красавіку. Мяркуецца, што да гэтага часу праект пройдзе дзяржаўную экспертызу.
Плошча дэндрапарка перавысіць 1,7 га. Тут будзе высаджана каля 50 відаў маладых дрэў і кустоў, якія ўжо ў хуткім часе пачнуць радаваць наведвальнікаў сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю. Заснавальнікі парку пакуль аддаюць перавагу не называць, якія менавіта віды будуць у ім высаджаныя, але разнастайнасць абяцаюць.
Будуць уладкаваны ў дэндрарыі і дарожкі, уздоўж якіх высадзяць кветкі. Яшчэ адным упрыгожваннем парка стануць малыя архітэктурныя формы.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dendraryy
[3] https://zviazda.by/be/tags/kapylski-rayon