Вы тут

Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Жахліўчык пра трох сяброў і прывід з хутара


Цудоўная навіна для аматараў чытання! У Выдавецкім доме «Звязда» пабачыла свет кніга Кацярыны Хадасевіч-Лісавой «Жахліўчык пра трох сяброў і прывід з хутара» для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту.


Кніга-перакрутка распавядзе чытачам дзве страшныя гісторыі. Адна з іх адбылася з кампаніяй дзяўчынак, а другая — з хлапчуковым хаўрусам. Прапаную пазнаёміцца з жахліўчыкамі самым смелым, бо толькі яны здолеюць дачытаць да канца і не будуць баяцца выключаць святло на ноч.

Што бывае, калі чатыры сяброўкі застаюцца начаваць у кватэры без дарослых? Дзяўчынкі могуць весяліцца, зладзіць вечарынку, не спаць паўночы. Усё так, але ў той гісторыі няўрымслівыя паненкі выпадкова сустрэліся з загадкавай асобай, якая пасля поўначы нагнала на іх сапраўдны жах, бо яна была… Аб усіх падрабязнасцях можна даведацца, прачытаўшы кнігу. Калі толькі вы не з баязлівых, сябры.

А з хлопчыкамі адбылася містычная гісторыя, калі яны адпачывалі летам у вёсцы. І папярэджвалі ж мясцовыя жыхары, што небяспечна спрабаваць даведацца таямніцу, якую хавае ад людзей старажытны курган… А калі цікаўнасць пераважае над асцярожнасцю, пачынаюцца прыгоды, ад якіх пераймае дух і замірае сэрца!


Набыць выданні па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме “Звязда” (г. Мінск, вул. Захарава, 19, каб. № 20).

Калі ў вас узнікнуць пытанні па кнігах, калі ласка, звяртайцеся ў Выдавецкі дом “Звязда” па тэлефонах:

+375 17 271 12 94
+375 17 271 79 65

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».