Вы тут

Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку


У адзін звычайны дзень у адной звычайнай кватэры з’явіўся кот.  Але кот зусім не звычайны – сапраўдны кашэчы кароль! Сам таго не чакаючы, не прыкладаючы ніякіх намаганняў, ён дапамог няшчаснай мышцы Паднорцы, дачцэ магутнага цара Паднора, пазбавіцца ад чар і зноў стаць прынцэсаю. Выратаваная Паднорка заспяшалася ў роднае падзямелле да бацькі. Але – ці чакаюць яе там? А што, калі трон у тым царстве захапіў злосны Пацук-вядзьмак? І чаму ад Падноркі няма ніякіх вестак? Ці не трапіла яна ў лапы новага цара? Не, кату Варгіну трэба неадкладна адпраўляцца ў дарогу і вызваляць мышку! А дапамогуць яму ў гэтым клапатлівая Дамавуха, шляхетны Дамавік, гарэзлівы Паветрык, хітрыя Русалкі, цікаўны Вадзянік... Так, усіх гэтых міфалагічных персанажаў можна сустрэць і ў наш  час. Трэба толькі пасябраваць з кашэчым каралём.

_______________________________________________________________________________________________________

Набыць гэтае выданне па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме “Звязда” (г. Мінск, вул. Захарава, 19, каб. № 20). Калі ў вас узнікнуць пытанні па кнігах, калі ласка, звяртайцеся ў Выдавецкі дом “Звязда” па тэлефонах: +375 17 288 12 94 +375 17 284 79 65

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.