Вы тут

Едзе вожык на кані


Глуха ў пушчы,

Снежна ў пушчы –

Сцюжа адгуляла…

А вавёрачцы-дачушцы

Мама вымаўляла.

Дакарала, ды з усмешкай,

Крыўдзіць не хацела:

-- На зіму было арэшкаў,

Ты ж за дзень іх з’ела.

Як вясну сустрэнем, свята?

Глянь, адны шкарлупкі…

-- Мама, я не вінавата,

Вінаваты… зубкі.

 

Багатыя на фантазію і выдумку, сагрэтыя цёплым гумарам кароценькія творы, што чакаюць чытачоў на старонках новай кнігі Міколы Чарняўскага, захапляюць сваёй лёгкасцю. Пісьменнік добра адчувае і разумее дзяцей. Варта толькі ўбачыць назвы кніг аўтара – “Хто сябруе з добрым днём”, “Каго баіцца зубр?”, “На каго сварыўся гром”, “Хто пакрыўдзіў кракадзіла?”, “Як зрабіць вясёлым дзень” – каб зразумець, што ён шукае (і знаходзіць!) адказы на пытанні, якія дарослым і ў галаву не прыходзяць.

_______________________________________________________________________________________________________

Набыць гэтае выданне па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме “Звязда” (г. Мінск, вул. Захарава, 19, каб. № 20). Калі ў вас узнікнуць пытанні па кнігах, калі ласка, звяртайцеся ў Выдавецкі дом “Звязда” па тэлефонах: +375 17 288 12 94 +375 17 284 79 65

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?