Вы тут

З 4 кастрычніка прадоўжана курсіраванне цягніка № 275/276 Самара — Мінск


У мэтах умацавання транспартных сувязей і развіцця міжнародных пасажырскіх перавозак паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй Беларуская чыгунка і ААТ «Расійскія чыгункі» з 4 кастрычніка прадаўжаюць курсіраванне цягніка па маршруце Самара — Мінск.


Як інфармуе прэс-цэнтр магістралі, цягнік № 275/276 Самара — Мінск будзе курсіраваць па раней дзеючым раскладзе адзін раз у тыдзень. Ён будзе адпраўляцца з Самары з 4 кастрычніка па 6 снежня па серадах у 13.30 і прыбываць у Мінск на наступныя суткі ў 23.53. З Мінска цягнік будзе адпраўляцца з 6 кастрычніка па 8 снежня па пятніцах у 21.57 і прыбываць у Самару па нядзелях у 8.56.

У склад цягніка ўключаны плацкартныя і купэйныя вагоны, у тым ліку вагон, абсталяваны купэ для перавозкі пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

Пры афармленні праязных дакументаў дзейнічае сістэма дынамічнага цэнаўтварэння, таксама ў плацкартных вагонах прымяняецца зніжка 10 працэнтаў на бакавыя месцы. Прадастаўляюцца зніжкі для арганізаваных груп пасажыраў 20 працэнтаў і 30 працэнтаў у залежнасці ад колькаснага складу групы.

На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь цягнік № 275/276 Самара — Мінск робіць прыпынкі ў Барысаве і Оршы, на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі — у Смаленску, Туле, Ражску, Пензе, Сызрані і іншых гарадах.

Больш падрабязную інфармацыю аб кошце праезду і графіку руху цягніка № 275/276 Самара — Мінск можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце www. rw. by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой цягнік» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: БЧ

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У сталіцы любяць аднапакаёўкі. А Брэст, Гомель і Гродна аддаюць перавагу двухпакаёваму жыллю

У сталіцы любяць аднапакаёўкі. А Брэст, Гомель і Гродна аддаюць перавагу двухпакаёваму жыллю

Лета 2023-га ўстанавіла рэкорд за апошнія дзесяць гадоў па актыўнасці рынку нерухомасці.

Рэгіёны

Як жыхары і службы Віцебска змагаюцца са снежнай стыхіяй

Як жыхары і службы Віцебска змагаюцца са снежнай стыхіяй

У барацьбе са снегам былі задзейнічаны больш за 350 чалавек і 110 адзінак тэхнікі.