У Беларусі распрацоўваюць методыку фандавання і ўліку копій архіўных дакументаў на правах арыгіналаў. Пра гэта паведаміў журналістам дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы Андрэй Рыбакоў, перадае БелТА.
«Вельмі цікавая распрацоўка, над якой мы цяпер працуем, — методыка фандавання і ўліку копій дакументаў на правах арыгіналаў. Сёння, калі мы паглядзім у інтэрнэце, колькасць копій розных архіўных дакументаў досыць вялікая. У інтэрнэце поўна копій фатаграфій, тэкставых дакументаў. Пытанне: ці можам і наколькі давяраць гэтым копіям дакументаў?» — адзначыў Андрэй Рыбакоў.
Ён заўважыў, што крыніцы паступлення копій дакументаў у дзяржархівы розныя. У прыватнасці, наладжаны абмен з замежнымі калегамі, якія перадаюць у Беларусь такія копіі. «А ёсць дакументы, якія паступаюць у складзе асабістых калекцый, асабістых фондаў асобных грамадзян», — сказаў дырэктар інстытута. І растлумачыў на канкрэтным прыкладзе сітуацыю. Дапусцім, чалавек зрабіў фотакопію або ксеракопію дакумента, які захоўваецца ў архіве іншай краіны, прывёз дадому і перадаў у дзяржаўны архіў. Таксама гэтую копію маглі перадаць потым яго наследнікі ў складзе асабістага фонду.
«Як нам прымаць гэтыя дакументы, наколькі мы можам іх улічваць у сваёй працы, як пацвердзіць іх сапраўднасць? Сёння ў інтэрнэце з выкарыстаннем лічбавых тэхналогій можна так зрабіць, што дакумент будзе не зусім дакладна адлюстроўваць тое, што ў ім было», — пазначыў праблему Андрэй Рыбакоў.
Прэв’ю: БелТА
Лета 2023-га ўстанавіла рэкорд за апошнія дзесяць гадоў па актыўнасці рынку нерухомасці.
У барацьбе са снегам былі задзейнічаны больш за 350 чалавек і 110 адзінак тэхнікі.