Вы тут

Беларускае выдавецтва адзначыла пісьменнікаў Дагестана


У Рэспублікі Беларусь і знакавага рэгіёна Расійскай Федэрацыі — Рэспублікі Дагестан ў апошнія гады сфарміраваліся трывалыя літаратурныя сувязі. У значнай ступені іх арганізацыя залежыць ад ініцыятыўных членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі — паэта Хізры Асадулаева, паэта і перакладчыка Анатоля Аўруціна, паэта, празаіка і перакладчыка Міхася Пазнякова. 


Шмат дзеля прадстаўлення твораў пісьменнікаў Дагестана на старонках літаратурна-мастацкай перыёдыкі і ў грамадска-палітычным друку робіць Выдавецкі дом «Звязда». На старонках газет «Звязда», «Літаратура і мастацтва», у часопісе «Беларусь» не аднойчы распавядалася пра аварскую, даргінскую, лакскую, лезгінскую, кумыкскую, нагайскую, агульскую, табасаранскую і іншыя нацыянальныя літаратуры, друкаваліся пераклады твораў пісьменнікаў Дагестана на беларускую мову. З дагестанскага боку актыўнае супрацоўніцтва з беларускім літаратуным асяроддзем, з беларускімі медыя падтрымліваюць народны паэт Дагестана Анварбек Култаеў, публіцыст і кнігавыдавец, арганізатар культурна-асветніцкага жыцця на Паўночным Каўказе Марат Гаджыеў, агульскі паэт Шаміль Лутаў, кіраўнік табасаранскай секцыі Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Дагестан Сувайнат Кюрэбекава, старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Дагестан Марына Ахмедава-Калюбакіна. 

У знак трывалага творчага сяброўства, за высокі ўклад у развіццё беларуска-дагестанскіх літаратурных сувязяў і Анварбек Култаеў, і Марат Гаджыеў, і Шаміль Лутаў, і Сувайнат Кюрэбекава, і Марына Ахмедава-Калюбакіна адзначаны Ганаровымі граматамі Выдавецкага дома «Звязда». У бліжэйшыя дні ўзнагароды з Беларусі будуць ім уручаны на кніжным фестывалі «Таркі-Таў 2023», які пройдзе ў Махачкале з 6 па 10 кастрычніка 2023 года. 

Раман СЭРВАЧ

Прэв’ю: ​pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У сталіцы любяць аднапакаёўкі. А Брэст, Гомель і Гродна аддаюць перавагу двухпакаёваму жыллю

У сталіцы любяць аднапакаёўкі. А Брэст, Гомель і Гродна аддаюць перавагу двухпакаёваму жыллю

Лета 2023-га ўстанавіла рэкорд за апошнія дзесяць гадоў па актыўнасці рынку нерухомасці.

Рэгіёны

Як жыхары і службы Віцебска змагаюцца са снежнай стыхіяй

Як жыхары і службы Віцебска змагаюцца са снежнай стыхіяй

У барацьбе са снегам былі задзейнічаны больш за 350 чалавек і 110 адзінак тэхнікі.