У Брэсце з 6 па 8 кастрычніка правядуць рэспубліканскі турнір па боксе, прысвечаны памяці заслужанага трэнера і дзеяча фізічнай культуры Уладзіміра Уласава, паведамляе БелТА.
Спаборніцтвы пройдуць у спартыўным комплексе «Алімп»(вул.Дзяржынскага, 46). Чакаецца, што за званне мацнейшага пазмагаюцца каля 100 юнакоў 2008 — 2009, 2010 — 2011 гадоў нараджэння з Брэсцкай вобласці і іншых рэгіёнаў Беларусі. У кожнай узроставай групе будуць разыграны медалі ў 14 вагавых катэгорыях.
«Мы выйшлі на ўнучку Уладзіміра Емяльянавіча, яна жыве ў Брэсце. Запрасілі яе на ўрачыстае адкрыццё спаборніцтваў. Папярэдне стэлефаноўваліся, яна сказала, што з вялікім задавальненнем прыйдзе да нас», — распавяла Алена Прыходзька.
Брэстчане нацэлены вывесці гэты турнір на міжнародны ўзровень. У прыватнасці, у наступным годзе арганізатары плануюць запрасіць для ўдзелу расійскіх баксёраў.
Уладзімір Уласаў быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. У пасляваенны час жыў у Брэсце, унёс вялікі ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту, асабліва бокса. У памяць аб ім у абласным цэнтры праводзілі спаборніцтвы. Пасля перапынку аднаўляецца турнір па боксе. Яго арганізатарамі выступаюць упраўленне спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама і аддзел спорту і турызму Брэсцкага гарвыканкама, а таксама спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 1.
Прэв’ю: pexels.com
Лета 2023-га ўстанавіла рэкорд за апошнія дзесяць гадоў па актыўнасці рынку нерухомасці.
У барацьбе са снегам былі задзейнічаны больш за 350 чалавек і 110 адзінак тэхнікі.