Вы тут

У Мінскай вобласці пройдзе песенны конкурс для замяшчальных сем’яў


У Мінскай вобласці стартаваў конкурс сярод дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, прыёмных сем’яў, сем’яў усынавіцеляў (удачарыцеляў) «Сэрца аддаю дзецям». Такая інфармацыя размешчана на сайце Нацыянальнага адукацыйнага партала, паведамляе БелТА.


Конкурс будзе доўжыцца па 27 кастрычніка, ён прымеркаваны да Дня маці і Дня бацькі. Мерапрыемства праводзіцца дыстанцыйна ў два этапы ў фармаце конкурсу песень «Усе песні пра вас». Відэапрэзентацыі конкурсных нумароў будуць размешчаны ў сацсетках. Фармат конкурснага адбору першага этапу (раённага, гарадскога) вызначаецца на месцах. Абласны этап пройдзе з 11 па 27 кастрычніка і ўключае ў сябе анлайн-галасаванне шляхам прастаўлення лайкаў пад відэа конкурсных нумароў, размешчаных з хэштэгам #все_песни_о_вас. Работы, якія выйшлі ў фінал, будуць ацэньвацца кампетэнтным журы.

Вынікі конкурсу стануць вядомыя 27 кастрычніка. Мерапрыемства праводзіцца для павышэння прэстыжу дзейнасці прыёмных бацькоў, бацькоў-выхавальнікаў, прапаганды сямейных формаў уладкавання дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама фарміравання пазітыўнай грамадскай думкі ў пытаннях выхавання дзяцей у замяшчальных сем’ях, распаўсюджвання лепшага вопыту дзіцячых дамоў сямейнага тыпу і прыёмных сем’яў у выхаванні дзяцей, уцягвання бацькоў-выхавальнікаў, прыёмных бацькоў і выхаванцаў у актыўную творчую дзейнасць.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У сталіцы любяць аднапакаёўкі. А Брэст, Гомель і Гродна аддаюць перавагу двухпакаёваму жыллю

У сталіцы любяць аднапакаёўкі. А Брэст, Гомель і Гродна аддаюць перавагу двухпакаёваму жыллю

Лета 2023-га ўстанавіла рэкорд за апошнія дзесяць гадоў па актыўнасці рынку нерухомасці.

Рэгіёны

Як жыхары і службы Віцебска змагаюцца са снежнай стыхіяй

Як жыхары і службы Віцебска змагаюцца са снежнай стыхіяй

У барацьбе са снегам былі задзейнічаны больш за 350 чалавек і 110 адзінак тэхнікі.