Вы тут

Магілёўскія трэцякласнікі наведалі Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ


Вучні магілёўскай школы № 45 разам са сваёй настаўніцай кітайскай мовы Юліяй Маслянковай прынялі ўдзел у святкаваннях, прысвечаных Дню ўтварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі, святу сярэдзіны восені і Сусветнаму дню інстытутаў Канфуцыя. На канцэрце, які тут адбыўся з нагоды, яны праспявалі песню «Настаўнік гаворыць». 


— Такое запрашэнне атрымалі былыя выпускнікі інстытута і іх выхаванцы, — паведаміла Юлія Маслянкова. — Я таксама вывучала тут кітайскую мову і з вялікім задавальненнем прыехала сюды са сваімі вучнямі. Магчымасцю скарысталіся шэсць дзяцей з васьмі, якія наведваюць факультатыў па кітайскай мове. Наогул цікавасць да яе расце. Калі летась на базе нашай школы кітайскую мову вывучала 40 чалавек з ліку вучняў 1–7 класаў, то сёлета — 80.

Падчас знаходжання настаўніца з дазволу кіраўніцтва інстытута правяла для сваіх вучняў невялічкую экскурсію па сваёй альма-матер, паказала бібліятэку. Дзеці таксама наведалі тут кнігарню міжнароднага выдавецтва «Шанец», якая спецыялізуецца на выданнях пра Кітай. На яе палічках вялікі выбар навучальных дапаможнікаў для тых, хто вывучае кітайскую мову, шмат кніг па традыцыі і культуры краіны. А яшчэ ў магілёўскіх школьнікаў была магчымасць пазнаёміцца з аднагодкамі з другіх беларускіх гарадоў, якія таксама вывучаюць кітайскую мову і атрымалі запрашэнне на мерапрыемства. 

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота Таццяны ПАДЛІПСКАЙ

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У сталіцы любяць аднапакаёўкі. А Брэст, Гомель і Гродна аддаюць перавагу двухпакаёваму жыллю

У сталіцы любяць аднапакаёўкі. А Брэст, Гомель і Гродна аддаюць перавагу двухпакаёваму жыллю

Лета 2023-га ўстанавіла рэкорд за апошнія дзесяць гадоў па актыўнасці рынку нерухомасці.

Рэгіёны

Як жыхары і службы Віцебска змагаюцца са снежнай стыхіяй

Як жыхары і службы Віцебска змагаюцца са снежнай стыхіяй

У барацьбе са снегам былі задзейнічаны больш за 350 чалавек і 110 адзінак тэхнікі.