Вы тут

«Мэта на сезон — выйсці ў плэй-оф». Кіраўнік валейбольнага «Шахцёра» аб расійскай Суперлізе


Старшыня савета валейбольнага клуба «Шахцёр» Валерый Старцаў на прадсезоннай прэс-канферэнцыі каманды расказаў аб падрыхтоўцы салігарчан да старту ў чэмпіянаце Расіі, паведамляе БелТА.


«У мінулым сезоне нашу краіну ў расійскай Суперлізе прадстаўляў мінскі „Будаўнік“. Перад новым розыгрышам Беларуская федэрацыя валейбола рэкамендавала да ўдзелу ў турніры менавіта „Шахцёр“. Мы параіліся з галоўнымі спонсарамі клуба і кіраўніцтвам Мінскай вобласці, пасля чаго прынялі рашэнне выступаць. Задачы на гэты сезон маштабныя — па-першае, выйграць усё ўнутры краіны: і чэмпіянат, і Кубак Беларусі, і Суперкубак, які пройдзе ўжо 5 кастрычніка. Вядома, мы разумеем найвышэйшы ўзровень канкурэнцыі ў расійскай Суперлізе, гэта адна з лепшых ліг у свеце. Таму пастаўлена мэта трапіць у плэй-оф турніру і заняць месца ні ніжэйшае за дзясятае. На трэці сезон у Суперлізе мы будзем разлічваць ужо на шасцёрку лепшых», — расказаў Валерый Старцаў.

Таксама старшыня савета «Шахцёра» паведаміў, што кіраўніцтва клуба хацела заявіць на сезон цалкам беларускі склад, але па шэрагу прычын зрабіць гэтага не ўдалося. «З каманды пайшлі некалькі добрых ігракоў, і на вакантныя пазіцыі мы запрасілі кубінца Давіда Фіеля і іграка зборнай Сербіі Давіда Мехіча. Былі падпісаны трое расійскіх валейбалістаў, у тым ліку чэмпіён свету і Еўропы сярод моладзі Аляксандр Сафонаў. У перадсезонных гульнях навічкі паказалі сябе з лепшага боку. У цэлым каманда на добрым хаду, трэнерскі штаб спраўляецца, ігракі ўзмоцнена трэніруюцца, мне падабаюцца іх адносіны да працэсу», — сказаў ён.

Акрамя таго, Валерый Старцаў закрануў пытанне дамашняй пляцоўкі для матчаў чэмпіянату Расіі: «У Салігорску пакуль няма інфраструктуры, з якой можна было прымаць удзел у Суперлізе. Наша зала ў горадзе не падыходзіць па крытэрыю колькасці гледачоў, таму плануецца будаўніцтва новай залы. Можна было б гуляць на лядовай арэне, але яна занята матчамі беларускай хакейнай экстралігі. Хоць у нас усё гатова, каб праводзіць гульні на лёдзе. Таму ў гэтым сезоне мы будзем гуляць у Палацы спорту «Уручча» ў Мінску: гэта таксама важная зала для нас, якая прынесла «Шахцёру» мноства перамог.

Першы матч у рэгулярным чэмпіянаце расійскай Суперлігі «Шахцёр» правядзе 11 кастрычніка дома супраць дзеючага чэмпіёна турніру казанскага «Зеніта».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У сталіцы любяць аднапакаёўкі. А Брэст, Гомель і Гродна аддаюць перавагу двухпакаёваму жыллю

У сталіцы любяць аднапакаёўкі. А Брэст, Гомель і Гродна аддаюць перавагу двухпакаёваму жыллю

Лета 2023-га ўстанавіла рэкорд за апошнія дзесяць гадоў па актыўнасці рынку нерухомасці.

Рэгіёны

Як жыхары і службы Віцебска змагаюцца са снежнай стыхіяй

Як жыхары і службы Віцебска змагаюцца са снежнай стыхіяй

У барацьбе са снегам былі задзейнічаны больш за 350 чалавек і 110 адзінак тэхнікі.