Вы тут

Жыхар Гродна абстраляў з пнеўматычнага пісталета мужчын, якія сядзяць на лавачцы


Увечары двое жыхароў абласнога цэнтра зладзілі вячоркі каля аднаго з пад’ездаў па вуліцы Паповіча. Мужчыны распівалі спіртныя напоі і шумелі. Што было далей, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.


У нейкі момант адзін з удзельнікаў кампаніі адчуў боль у раёне шыі. На зямлі мужчына ўбачыў шарык ад пнеўматычнага пісталета, пасля чаго грамадзянін адчуў на сабе яшчэ некалькі стрэлаў.

Аб інцыдэнце пацярпелы паведаміў у праваахоўныя органы. Пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў сышчыкі крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РУУС устанавілі падазраванага ў здзяйсненні злачынства. Ім аказаўся 40-гадовы жыхар абласнога цэнтра. Грамадзянін растлумачыў, што мужчыны шумелі і перашкаджалі яму адпачываць, таму ён зрабіў па іх некалькі стрэлаў з пнеўматычнага пісталета.

У дачыненні да падазраванага Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа па артыкуле «Асабліва злоснае хуліганства». Санкцыя артыкула прадугледжвае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

На шчасце, у выніку інцыдэнту пацярпелы абышоўся толькі сінякамі. За парушэнне грамадскага парадку абодва адпачывальнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У сталіцы любяць аднапакаёўкі. А Брэст, Гомель і Гродна аддаюць перавагу двухпакаёваму жыллю

У сталіцы любяць аднапакаёўкі. А Брэст, Гомель і Гродна аддаюць перавагу двухпакаёваму жыллю

Лета 2023-га ўстанавіла рэкорд за апошнія дзесяць гадоў па актыўнасці рынку нерухомасці.

Рэгіёны

Як жыхары і службы Віцебска змагаюцца са снежнай стыхіяй

Як жыхары і службы Віцебска змагаюцца са снежнай стыхіяй

У барацьбе са снегам былі задзейнічаны больш за 350 чалавек і 110 адзінак тэхнікі.