Вы тут

Пра кастрычніцкі графік прамых тэлефонных ліній кіраўніцтваа Мінпрыроды


Кіраўніцтва і начальнікі структурных падраздзяленняў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя правядуць у кастрычніку бягучага года серыю прамых тэлефонных ліній. Пра гэта інфармуе ведамства.


Міністру Худыку Андрэю Паўлавічу грамадзяне могуць задаць хвалюючыя іх пытанні 14 кастрычніка з 9.00 да 12.00 па тэлефоне: +375 (17) 370-16-68.

Начальнік галоўнага ўпраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Сазонава Вольга Уладзіміраўна правядзе прамую тэлефонную лінію 7 кастрычніка з 9.00 да 12.00 па тэлефоне: +375 (17) 200-47-76.

Прамая тэлефонная лінія начальніка ўпраўлення каардынацыі кантрольнай дзейнасці Касьяненкі Уладзіміра Анатольевіча запланавана на 21 кастрычніка з 9.00 да 12.00 па тэлефоне: +375 (17) 200-97-10.

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення прыродных рэсурсаў — начальнік упраўлення па геалогіі Мох Алег Пятровіч адкажа на пытанні грамадзян 28 кастрычніка з 9.00 да 12.00 па тэлефоне: +375 (17) 200-61-90.

З актуальным графікам правядзення прамых тэлефонных ліній кіраўніцтвам і начальнікамі структурных падраздзяленняў ведамства можна заўсёды азнаёміцца ў раздзеле «Прыёмная» на галоўнай старонцы афіцыйнага сайта Мінпрыроды.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У сталіцы любяць аднапакаёўкі. А Брэст, Гомель і Гродна аддаюць перавагу двухпакаёваму жыллю

У сталіцы любяць аднапакаёўкі. А Брэст, Гомель і Гродна аддаюць перавагу двухпакаёваму жыллю

Лета 2023-га ўстанавіла рэкорд за апошнія дзесяць гадоў па актыўнасці рынку нерухомасці.

Рэгіёны

Як жыхары і службы Віцебска змагаюцца са снежнай стыхіяй

Як жыхары і службы Віцебска змагаюцца са снежнай стыхіяй

У барацьбе са снегам былі задзейнічаны больш за 350 чалавек і 110 адзінак тэхнікі.