Тэма экспарту беларускіх тавараў пасля адпаведнай нарады працягнулася ў дакладзе Прэзідэнту пасла Беларусі ў Расіі Дзмітрыя Крутога. У прыватнасці, тэмай рабочай сустрэчы кіраўніка дзяржавы і дыпламата стаў экспарт у Расію і парадак дня сустрэчы лідараў дзвюх краін.
Прэзідэнт пацікавіўся ў пасла, якія пытанні, на яго думку, заслугоўваюць увагі на вышэйшым узроўні — праз паўтара тыдня плануецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.
Хуткім часам у Беларусі будзе створана камісія, якая будзе займацца пытаннямі экспарту беларускіх тавараў. Узначаліць яе Дзмітрый Крутой0. Адпаведны ўказ кіраўніка дзяржавы павінен быць падпісаны ў бліжэйшы час. «Прапісвайце сабе нармальныя ва Указе паўнамоцтвы. Вядома, гэта будзе нагрузка на той апарат, які ў вас існуе. Нічога, ты як новы чалавек знойдзеш тых людзей, якія сёння ў вас недазагружаны або якія могуць выканаць большы аб’ём работы». Але і тут міністраў, апарат урада — трэба задзейнічаць усіх, каго вы злічыце патрэбным«, — даручыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў дакладваць яму напрамую, калі ў рабоце камісіі будуць узнікаць праблемы і пытанні. «Ваша справа, як вы будзеце планаваць гэтую работу. Калі да мяне будуць звяртацца людзі, яны адразу ж пойдуць да вас. А вы там збірайцеся разам і абмяркоўвайце. У вас у характары калегіяльнасць прысутнічае, я думаю, што і адказнасць у вас прысутнічае. Наўпрост дакладвайце, кажыце, што трэба будзе зрабіць», — сказаў ён.
«Мы выстаялі. Цяпер трэба паднімацца з калень. Санкцыі, не санкцыі — увесь свет і мінеральныя ўгнаенні гатовы купляць, і нафтапрадукты. Нават у Расіі дэфіцыт... Таму няма такіх тавараў у Беларусі, якія мы не можам прадаць. Проста трэба варушыцца. Вы, ваша камісія адказныя за асабліва важныя групы тавараў», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Чым будзе займацца камісія па экспарце?
Пасля даклада ў Прэзідэнта Дзмітрый Крутой расказаў журналістам, як будзе працаваць камісія: «Прэзідэнт зрабіў упор, каб гэта камісія не ўмешвалася у бягучую дзейнасць і не перашкаджала дырэктарам прадпрыемстваў працаваць, але была надгаліновым органам і ўносіла прапановы па фундаментальных пытаннях. Такіх, напрыклад, як пытанні лагістыкі ці чыгуначныя тарыфы. Гэта значыць тыя рэчы, якія дырэктар прадпрыемства не зможа самастойна вырашыць у Расіі, дзе патрабуецца, магчыма, умяшанне прэм’ер-міністраў ці прэзідэнтаў. Улічваючы, што ў нас на сёння ў краінавай экспартнай структуры Расія займае ўжо 65 працэнтаў, Прэзідэнт папрасіў вызначыць 75 найважнейшых пазіцый, па якіх ужо ідзе аналітычная работа», — сказаў ён.
Пасол расказаў, што на нарадзе кіраўнік дзяржавы цікавіўся пастаўкамі ў Расію як у натуральным выяўленні, так і ў вартасным. Па яго словах, цэнавыя ваганні, якія апошнія некалькі тыдняў назіраюцца на расійскім рынку з-за росту курсу расійскага рубля да долара, вядома, уплываюць на нашых экспарцёраў. «Немагчыма так хутка і аднамомантна пераглядаць умовы кантрактаў, таму, каб застацца ў рынку, недзе трэба ахвяраваць эканамічнай эфектыўнасцю. Але Прэзідэнт запатрабаваў, каб ніякіх страт не было, каб мы вельмі тонка рэгулявалі і настройвалі гэту схему», — адзначыў Дзмітрый Крутой.
Валерыя СЦЯЦКО
Фота: БелТА
«Мадэлі жыцця грамадства мы павінны вызначаць самі ў рамках нашай духоўнай славянскай традыцыі».
Высветлілі карэспандэнты «МС».