Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Людзі хочуць бачыць уладу


Новы працоўны тыдзень Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пачаў з даклада старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай. За дзясятую сесію Саветам Рэспублікі разгледжаны і адобраны 101 законапраект, у тым ліку прынятыя два законы — «Аб Усебеларускім народным сходзе» і «Аб асновах грамадзянскай супольнасці». У цэлым прынятыя законы забяспечваюць дзейнае прававое рэгуляванне запатрабаваных беларускім грамадствам і часам пытанняў, адказваюць сучасным выклікам і накіраваныя на перспектыву.


Найперш Прэзідэнт звярнуў увагу на законатворчы працэс, у прыватнасці, на яго асаблівасці падчас работы верхняй палаты парламента цяперашняга склікання, які праводзіць сваю апошнюю перад выбарамі сесію. «Магчыма, нейкія недахопы, нейкія асаблівасці, якія мы павінны ўлічыць пасля выбараў у будучыні», — заўважыў ён.

Другое пытанне, узнятае кіраўніком дзяржавы, тычыцца экспертнага савета пра Савеце Рэспублікі. Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся: як сябе рэалізаваў гэты досвед, ці не стаў экспертны савет чыноўніцкім або ўрадавым прыдаткам? Экспертны савет пры Савеце Рэспублікі быў створаны для ўсебаковага разгляду праектаў найважнейшых нарматыўных прававых актаў і ацэнкі наступстваў іх прыняцця. «Мы дамаўляліся, што гэта будзе сур’ёзны фільтр з экспертаў па дакументах, якія вы выносіце на разгляд Прэзідэнта. Гэта вельмі важна, каб не разбалансавацца. Таму я думаю, што савет лішнім не будзе і бюракратыі там таксама не павінна быць. Вось гэтага ні ў якім разе нельга дапусціць», — сказаў ён. 

Трэцяе пытанне — узаемадзеянне Савета Рэспублікі з мясцовымі Саветамі. «Мы дамаўляліся, аб тым, што Савет Рэспублікі возьме пад свой патранаж мясцовыя Саветы. Але гэта ўвогуле зона вашай адказнасці, акрамя заканатворчасці. Бо лепш, чым вы, Савет Рэспублікі, гэтую працу ніхто не зробіць. Як тут ідуць справы? Што трэба зрабіць у будучыні?», — пацікавіўся Прэзідэнт.

Чацвёртае пытанне і, як заўважыў кіраўнік дзяржавы, вельмі гарачая тэма — выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў і Палату прадстаўнікоў. «Я прасіў бы вас найперш, Адміністрацыю Прэзідэнта, калі трэба, парламент (ніжнюю палату) падключыцца да правядзення гэтых выбараў. Тым больш вы — упаўнаважаны па Мінску. Мінск заўсёды ў нас адрозніваўся нейкай асаблівасцю», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён нагадаў пра размову аб тым, што трэба паглядзець, наколькі гатовы да правядзення выбараў усе органы ўлады, і пры неабходнасці дапамагчы Цэнтральнай выбарчай камісіі. «У нас няма такіх створаных бюракратычных сістэм, адміністрацыйных, якія займаліся б выбарамі, акрамя Цэнтральнай выбарчай камісіі. Астатнія, так сказаць, на аматарскіх пачатках. Таму гэта пытанне трэба трымаць пад кантролем, вопыт у вас ёсць», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. 

Прэзідэнт адзначыў, што інфармаваны наконт работы са зваротамі грамадзян у Савеце Рэспублікі. «Магу толькі падзякаваць сенатарам за тое, што, як ніякая іншая структура, вы сур’ёзна паставіліся да гэтага пытання. Людзі гэта цэняць, людзі хочуць бачыць уладу, людзі хочуць пагаварыць з прадстаўнікамі ўлады. Мы гэта нядрэнна робім», — сказаў ён. Па інфармацыі Савета Рэспублікі, у сесійны перыяд сенатарамі праведзена звыш 200 прамых тэлфонных ліній, 360 асабістых прыёмаў грамадзян, каля паловы з якіх выязныя, разгледжана каля 6 тысяч зваротаў.

Наталля Качанава падкрэсліла, што Савет Рэспублікі самым сур’ёзным чынам працуе па накірунках, закранутых Прэзідэнтам, і па многіх іншых. «Для нас вельмі важная работа над законапраектамі. За мінулы перыяд мы разгледзелі 305 нарматыўна-прававых актаў, законапраектаў. За гэты год больш за 100, амаль 92 працэнты законаў прыведзены ў адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй», — далажыла яна. 


У тэму

Дапамагчы людзям мы абавязаны — гэта наша задача

У размове з журналістамі Наталля Качанава падкрэсліла, што ў хуткім часе работа па прывядзенні законаў у адпаведнасць з Канстытуцыяй будзе скончана ў вызначаныя тэрміны. 

Адной з тэм сустрэчы ў Прэзідэнта стала дзейнасць экспертнага і экспертна-кансультатыўнага саветаў пры Савеце Рэспублікі. Як адзначыла Наталля Качанава, гэта вельмі эфектыўныя структуры. За два гады дзейнасці экспертнага савета праведзена 108 пасяджэнняў, на іх разгледжана 225 дакументаў, з якіх падтрымана 65 (28,9 працэнта). Па 160 дакументах унесены заўвагі (71,1 працэнта), у тым ліку адхілена 13 дакументаў. У пасяджэннях экспертнага савета ўдзельнічаюць кіраўнікі рэгіёнаў, мясцовых органаў улады, прадпрыемстваў, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, Маладзёжнага парламента, бізнес-супольнасці, грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый, навуковых і аналітычных структур, спецыялісты-практыкі, грамадзяне. «У рабоце экспертнага савета могуць прымаць удзел нават проста жыхары нашай краіны, якія часам са сваімі ініцыятывамі, прапановамі звяртаюцца да нас. І мы разумеем, што гэты чалавек глыбока пагружаны ў праблему. Калі мы разглядаем пытанне на экспертным савеце, мы з вялікай радасцю запрашаем усіх, хто мае дачыненне да разгляду дадзенай тэматыкі», — падкрэсліла Наталля Качанава. 

Яна канстатавала, што для дэпутатаў Савета Рэспублікі важная работа з насельніцтвам, работа са зваротамі грамдзян, якой удзяляецца асаблівая ўвага. Прымяняюцца новыя формы, напрыклад, адзіны дзень прыёму грамадзян, калі ўсе сенатары выязджаюць у адну з абласцей і праводзяць прыём па асабістых пытаннях. «Мы бачым, якія праблемы ёсць у людзей, якія ідуць да сенатараў, членаў Савета Рэспублікі для таго, каб агучыць сваю праблему. Ёсць і прапановы, якія датычацца заканатворчай дзейнасці. Для нас гэта асабліва важна. І вядома, дапамагчы людзям мы абавязаны — гэта наша задача», — адзначыла старшыня Савета Рэспублікі. Яна таксама заўважыла, што адзін з асноўных напрамкаў работы сенатараў — праца з дэпутатамі ўсіх узроўняў, бо Савет Рэспублікі выконвае ролю каардынатара ў іх дзейнасці. 

Наталля Качанава адзначыла, што зусім няшмат часу засталося да таго, як будзе дадзены старт электаральнай кампаніі, якая пройдзе ў новым фармаце. Гэта будзе адзіны дзень галасавання, што зацверджана ў новай рэдакцыі Канстытуцыі. «Гэта адказны перыяд у жыцці нашай краіны. Я гавару не толькі пра членаў Савета Рэспублікі, але пра кожнага грамадзяніна краіны. Мы будзем выбіраць дэпутацкі корпус усіх узроўняў, пачынаючы ад сельскіх Саветаў і заканчваючы Саветам Рэспублікі. І, вядома, да гэтай работы трэба падыходзіць адказна. Перш за ўсё, павінны сёння актыўна працаваць у гэтым напрамку мясцовыя органы ўлады — гэта фарміраванне тэрытарыяльных акруг, падрыхтоўка да гэтага важнага палітычнага мерапрыемства» — сказала старшыня Савета Рэспублікі. Яна зазначыла, што ў Палату прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі, мясцовыя Саветы дэпутатаў павінны прыйсці людзі, «якія жывуць праблемамі сваёй краіны, якія любяць людзей». Гэта работа вельмі няпростая, бо трэба ўзяць на сябе адказнасць за тых, хто аддаў за цябе голас. І гэта не проста «націскаць на кнопку і прыкалоць значок на грудзі», а жыць праблемамі і радасцямі людзей, бываць у калектывах, праводзіць прыёмы. Наталля Качанава прызналася, што на сваім вопыце ведае, што дэпутацкая дзейнасць — гэта вельмі няпроста, але вельмі цікава. «Будучы членам Савета Рэспублікі, ты ўвесь час пагружаны ў гушчу падзей, якія адбываюцца ў тваёй краіне і на міжнароднай арэне. Ты павінен арыентавацца, павінен бачыць, разумець, спачуваць, суперажываць, радавацца. Гэта вельмі няпроста, але цікава. І я жадаю ўсім, хто зробіць такі выбар і захоча стаць дэпутатам, прымаць гэтае рашэнне вельмі ўзважана і абдумана», — сказала яна. 

Спікер пацвердзіла, што члены Савета Рэспублікі падключацца да гэтай работы. «Дзесьці са свайго боку дадзім характарыстыку кандыдатам, таму што мы на працягу ўсяго гэтага часу працавалі разам з імі. І тым, хто ўжо быў дэпутатам, і тым, хто захоча стаць ім, каго мы бачылі ў справе. І вось тут важна не памыліцца», — сказала яна. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У сталіцы любяць аднапакаёўкі. А Брэст, Гомель і Гродна аддаюць перавагу двухпакаёваму жыллю

У сталіцы любяць аднапакаёўкі. А Брэст, Гомель і Гродна аддаюць перавагу двухпакаёваму жыллю

Лета 2023-га ўстанавіла рэкорд за апошнія дзесяць гадоў па актыўнасці рынку нерухомасці.

Рэгіёны

Як жыхары і службы Віцебска змагаюцца са снежнай стыхіяй

Як жыхары і службы Віцебска змагаюцца са снежнай стыхіяй

У барацьбе са снегам былі задзейнічаны больш за 350 чалавек і 110 адзінак тэхнікі.