Вы тут

Выстаўка «Сыны зямлі беларускай» Уладзіміра Стэльмашонка


Сёлета народны мастак Беларусі адзначыў бы сваё 95-годдзе. 

Мастак і дэпутат Уладзімір Стэльмашонак быў даволі актыўным чалавекам. Калі можна было падхапіць добрую ідэю, адгукаўся і рабіў. Калі трэба было, паказваў прыклад чалавечай і грамадскай неабыякавасці. Ішоў, насойваў, дамагаўся. Быў прыкладам таго, як няўрымслівы і энергічны чалавек можа фаміраваць мастацкае асяроддзе. Для яго найбольш важым было мастацкае асяроддзе на Радзіме. І ён заўсёды імкнуўся адлюстроўваць Беларусь на пэўных этапах станаўлення, імкнуўся запаліць, захапіць і натхніць на працу і жыццё як калег, так і людзей, што цікавіліся яго творчасцю. Паказваў асоб з гісторыі Беларусі і сучаснікаў. Нездарма ў яго шмат партрэтных выяў, пачынаючы ад Ефрасінні Полацкай ды Францыска Скарыны, Рыгора Шырмы ды Якуба Коласа сканчваючы ўласнымі вучнямі і блізкімі, у пыватнасці – партрэт бацкі, вядомага хірурга.... 


У экспазіцыі, што размясцілася ў выставачным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея па вуліцы Карла Маркса, прадстаўлены і іншыя творы, якія знаходзяцца ў фондах музея. Дарэчы, з 23 твораў станковага жывапісу ў фондах на выстаўцы прадсаўлены 22. Пры тым, майстар ствараў і графіку, і манументальныя работы, якія даэуль жывуць на некаторых будынках і ў мінскім метро…

Але нам прапануюць паглядзець жывапіс, таму што ён пра Беларусь і яе жыхароў: герояў, знаных асоб і простых працаўнікоў. З абавязковай доляй захаплення і ўслаўлення: работы адлюстроўваюць час свайго стварэння з яго рэалістычным кірункам, які мастак імкнуўся ўсё ж перавесці ў асабістае бачане і разуменне. Не надта віталі тады розныя глыбінныя пошукі. Ён жа – шукаў спосабы быць іншым у агульнай плыні, нават у так званым «суровым стылі», калі героямі станавіліся людзі працы, гараджане. Ён доўга вучыўся: у трох навучальных установах, у тым ліку ў інстытуце жывапісу імя Рэпіна, выдатна валодаў прафесіяй, але разумеў, што сапраўдны мастак – гэта той, хто нясе штосьці ад сябе. І гэтае «штосьці» ў ім перамагала, і гэтае «штосьці» была беларускаць. Таму нават стаўшы дэпутатам Вяхоўнага савета СССР, узачальваючы камісію па культуры, як толькі пайшоў працэс аднаўлення беларускай дзяржаўнасці, аддаў ключы ад маскоўскай кватэры і вярнуўся ў Мінск. Нездама свой жывапіс Уладзімір Стальмашонак дапаўняў і ўзбагачаў, як адчуваў – калажамі ды беларускім арнаментам. Хаця нарадзіўся творца ў Мінску, ён ведаў і шанаваў свае глыбокія карані. На радзіме продкаў, у Асіповіцкай галерэі, хацеў бачыць свае творы. Яны там пасяліліся з ласкі аўтара. 

Уладзімір Стэльмашонак рэалізаваўся і як грамадзянін, і як творца, дасягнуў прызнання і павагі — двойчы абіраўся старшынёй Саюза мастакоў Беларусі. І пры гэтым дапамагаў рэалізоўвацца іншым, таму што шмат гадоў быў выкладчыкам Беларускай акадэміі мастацтва. Прыцягваў у Беларусь значных асоб (як Кішчака і Вашчанка), і кафедра дэкаратыўна-прыкладнога мастацва паўстала дзякуючы асабістай зацікаўленасці майстра. І ў вучнях таксама жыве яго мастацкі працяг, як і ў сям’і, дзе нашчадкі пацягваюць справу славутага бацькі. 

А гэта выстаўка – успамін пра час і чалавека ў ім. Выстаўка-даніна памяці. Выстаўка сапраўднага беларуса, створаная дзеля разуменя наступнымі пакаленнямі, што часовае, а што застаецца назаўжды. 

Ларыса ЦІМОШЫК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дзмітрый Мезенцаў пра стаўленне да санкцый і знешняга ціску, філасофію расійска-беларускіх адносін і якасць беларускіх тавараў

Дзмітрый Мезенцаў пра стаўленне да санкцый і знешняга ціску, філасофію расійска-беларускіх адносін і якасць беларускіх тавараў

«Мадэлі жыцця грамадства мы павінны вызначаць самі ў рамках нашай духоўнай славянскай традыцыі».